27 снежня 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Калі б не дапамога Расеі, беларусы даўно б выгналі Лукашэнку

41
Жырыноўскі: Калі б не дапамога Расеі, беларусы даўно б выгналі Лукашэнку

Лідэр ЛДПР заклікаў расейскія ўлады больш не спансаваць беларускі рэжым.

Сёння Дзярждума Расеі ўхваліла ў выніку дыскусіі на пленарным паседжанні ў сераду закон «Аб ратыфікацыі Дамовы аб заснаванні Антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Пагаднення аб кіраванні сродкамі Антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці», перадае «Полит.ру».

Дакумент быў занесены 13 ліпеня, сёння яго падтрымалі 409 дэпутатаў, 5 было супраць.

Старшыня Камітэта па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Аляксей Астроўскі ў сваім дакладзе растлумачыў, што кіраваць фондам будзе Еўразійскі банк развіцця, ягоным кіраўніком прызначаны міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Колькасць галасоў пры кіраванні фондам прапарцыйная ўнёску дзяржавы, таму Расея пагадзілася на ўнёсак 7,5 млрд дал. з агульнага аб'ёму фонду 10 млрд руб.

Пры абмеркаванні дэпутат Валер Селязнёў паставіў пытанне аб тым, чаму валютай абраны даляр, а не рубель. У адказ намміністра фінансаў Дзмітрый Панкін паведаміў, было прапанова ўносіць унёскі ў нацыянальных валютах, але ў такім выпадку было б незразумела, што рабіць з манатамі і тугрыкамі.

Селязнёў таксама нагадаў аб «сумным досведзе» крэдыту Кыргызтана, адзначыўшы, што цяпер Расея будзе дапамагаць «братэрскай Беларусі». Намміністра ў адказ сказаў «аб выкананні абавязанняў».

Ігар Лебедзеў паставіў пытанне аб розніцы ўнёскаў. Расея вылучыла ў фонд 7,5 млрд дал., Арменія, Кыргызтан, Таджыкістан - па мільёне. Адказваючы на пытанне, Панкін пагадзіўся з тым, што асноўны ўнёсак робяць дзве краіны зыходзячы з ВУП і назапашаных золатавалютных рэзерваў: Расея - 7,5 млрд дал., Казахстан - 1 млрд дал. Нагадаем, што ўлады Беларусі вылучылі 10 млн дал.

«Мы ўжо дапамагалі ўсяму свету, нам павінныя $150 млр», - заявіў лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімір Жырыноўскі. Па ягоным меркаванні, «усе, хто бяруць, гэта лайдакі, ашуканцы, яны ніколі не вернуць».

«Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка не робіць нічога, калі б не дапамога Расеі 50 млрд дал., беларусы даўно б выгналі Лукашэнку», лічыць Жырыноўскі. Ён заклікаў нікому грошай не даваць.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках