26 снежня 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Еўропа павінна быць моцнай і не мусіць забываць пра Беларусь

2
Лех Валенса: Еўропа павінна быць моцнай і не мусіць забываць пра Беларусь

Былы прэзідэнт Польшчы і легендарны лідэр прафсаюза «Салідарнасць» выказаў сваё бачанне сітуацыі ў Еўропе пасля адмаўлення ЗША размяшчаць тут сістэмы СРА.

Артыкул Леха Валенсы публікуе партал «Wirtualna Polska». Падаем яго тэкст цалкам.

Апошнія дні сталі важным урокам для польскай палітыкі і стратэгіі дзяржаўных інтарэсаў. Мы з болем усвядомілі, што нашая знешняя палітыка і палітыка бяспекі не мусяць даваць крэн у нейкі бок, а мусяць быць ураўнаважанымі.

Мы атрымалі і ўрок новага мыслення. Мы можам крыўдзіцца на ЗША і іх прэзідэнта Барака Абаму. Мы можам вінаваціць яго ў тым, што Расея яму бліжэй за нас. Аднак у сераду ён даказаў, што мысліць шырэй. Ён нарэшце сказаў уголас, што сусветная палітыка і палітыка заходняй мірнай цывілізацыі павінны ўвайсці ў новую эру і засноўвацца на новай філасофіі.

Зразумела, неабходна прызнаць, што тэма супрацьракетнай абароны была з разраду тэм «халоднай вайны». Мы павінны абараняцца, забяспечваць бяспеку, але сёння гэта трэба рабіць іначай, выкарыстоўваючы не мову канфрантацыі, але супрацоўніцтва. Пра гэта спрабуе казаць Абама, але гэтыя ідэі ў нас непапулярныя, і цешаць пакуль толькі Расею. Абама зыходзіць з таго, што ўсе маюць толькі лепшыя і мірныя намеры. Я таксама хачу ў гэта верыць. Калі ўсе, хто кажа пра такія намеры, хочуць будаваць такі свет, значыць, гэта нашая мэта, да яе мы павінны імкнуцца.

У гэтым павінна складацца стварэнне эпохі салідарнасці і адказнасці. Вось ён другі абавязак - адказнасць. Паколькі калі мы не знойдзем досыць сіл і аргументаў, каб пераканаць усіх у неабходнасці салідарнасці і супрацоўніцтва (а гучныя выступы дыктараў у сераду паказалі, што гэта не так проста), то як нам абараніць сябе. Гэта сур'ёзная дылема: давярай, але правярай, кантралюй. Неабходна зыходзіць з прынцыпу: супрацоўнічаю, выказваю салідарнасць, але і падстрахоўваюся.

ЗША мусяць зразумець, што немагчыма ў адзін момант пераключыць усіх з канфрантацыйнага мыслення халоднай вайны на мысленне адкрытае, дэмакратычнае і глабальнае. На жаль, мы працягваем расплачвацца за нашую бяздзейнасць: ад часоў сканчэння халоднай вайны мы не прывялі старыя структуры ў адпаведнасць з сучаснымі ўмовамі. Я заяўляю гэта ўжо не першы год. І запэўніваю, крок за крокам. Як бачна, яшчэ здолеў не ўсіх.

Якое рашэнне павінна шукаць Польшча? Пэўна, дарма плакацца ў камізэльку амерыканскаму прэзідэнту падчас сумеснай вячэры. Мы павінны быць рашучымі і рабіць сваю справу. Ведаеш толк у разліках - разлічвай на сябе, гэта даўно вядома. Але мы не павінны заставацца адны.

Пашукайма ж разумнай раўнавагі ў нашай палітыцы, выкарыстаем наша становішча. Па-першае, мы знаходзімся ў Еўропе, у яе структурах, і ў гэтым наша сіла. З гэтай сілай ЗША прыходзіцца лічыцца. Калі мы будзем моцныя ў Еўропе, з намі таксама будуць лічыцца. А калі нам трэба быць моцнымі, мы не павінны тармазіць развіццё ЕЗ. Мы не павінны стаць тымі, хто заблакуе Лісабонскі трактат, менавіта ён павінен паслужыць цэментам і неабходным элементам моцнага Еўразвяза.

Мы можам засноўваць нашую пазіцыю на добрых адносінах з суседзямі. У нас гэта атрымліваецца з Нямеччынай, з Расеяй ідзе цяжка, але штосьці ўжо атрымалася пераадолець.

Прыйшоў час звярнуцца да ўсходніх партнёраў, актыўней уцягваць Украіну і Беларусь у арбіту дзейнасці ЕЗ. Такім павінен быць наш падыход да палітыкі раўнавагі. Мы не павінны, (хоць сентыментальна ўпадабаем), разлічваць толькі на добрага дзядзечку з ЗША, на якім яшчэ дзвесце іншых краін. Дзядзечку трэба апрацоўваць, нагадваць яму пра сябе, але не забываць, дзе мы знаходзімся і хто нам сапраўды блізкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках