26 снежня 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым амбасадарам Украіны ў Беларусі прызначаны камендант «памаранчовай» рэвалюцыі

1

Новым амбасадарам у Беларусі стаў былы віцэ-прэм'ер па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ва ўрадзе Юліі Цімашэнка Раман Бясмертны.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў Рамана Бясмертнага амбасадарам Украіны ў Беларусі, паведамляе ўкраінскі «Обозреватель».

44-гадовы Раман Бясмертны па адукацыі настаўнік, з'яўляецца членам прэзідыума партыі «Наша Украіна». У 2007-2009 гадах займаў пасаду намесніка кіраўніка Сакратарыята прэзідэнта. У 2005 годзе працаваў віцэ-прэм'ерам па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ва ўрадзе Юліі Цімашэнка.

На прэзідэнцкіх выбарах 2004 года Раман Бясмертны быў намеснікам выбарчага штаба Віктара Юшчанкі, а падчас «памаранчовай» рэвалюцыі - камендантам акцыі грамадскага непадпарадкавання на Майдане Незалежнасці.

Папярэдні амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы быў прызначаны на гэтую пасаду ў лютым 2007 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках