Украінскага журналіста Паўла Шаройку трымаюць у «Амерыканцы»
9- 18.11.2017, 12:45
- 27,311
Украінскаму консулу ўдалося сустрэцца з затрыманым у Беларусі ўкраінскім журналістам Паўлам Шаройкам.
Пра гэта ў эфіры 112 Украина паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Са слоў дыпламата, сустрэча стала магчымай пасля таго, як беларускаму боку быў накіраваны адпаведны запыт. Таксама консул сустрэўся з жонкай і адвакатам журналіста.
«Гэты допуск мы атрымалі, наш консул сустракаўся з Шаройкам, каб высветліць, у якіх умовах ён утрымліваецца і каб ён на іх не скардзіўся. Потым адбылася сустрэча нашага консула з жонкай Шаройкі і адвакатам», - распавёў Кізім.
Затрыманага журналіста трымаюць у следчым ізалятары КДБ Беларусі ў Менску. Украінца абвінавачваюць у шпіянажы. Пры гэта Кізім адзначыў, што МЗС Беларусі яшчэ не выступала з афіцыйным каментаром з нагоды затрымання Шаройкі.
Следчы ізалятар КДБ у Беларусі называюць «Амерыканкай». У гэтай турме трымалі дзясяткі палітвязняў пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе і катавалі іх там..