Пратэсты пад Светлагорскам працягваюцца трэці тыдзень
25- 10.01.2018, 21:26
- 48,473
Жыхары Якімавай Слабады трэці тыдзень пратэстуюць супраць цэлюлознага завода.
Сёння распачаліся грамадскія слуханні вакол праблемы, паведамляе «Белсат».
25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст з патрабаваннем развязаць праблему з «смярдзючым заводам»: вяскоўцы скардзяцца на непрыемны пах, які ідзе з завода беленай цэлюлозы, які быў нядаўна тут пабудаваны.
Супольны беларуска-кітайскі праект каштаваў сотні мільёнаў даляраў, але запрацаваў таемна, без помпы ў канцы мінулага года.
Людзі кажуць пра боль у горле і кашаль. У некаторых ідзе нават кроў з носа. Жыхары патрабуюць забяспечыць пастаянны экалагічны кантроль за прадпрыемствам і мінімізаваць шкодныя выкіды.
Сёння ў вёсцы пачалося грамадскае абмеркаванне праблемаў, якія выклікае прадпрыемства. Стрым з залы пасяджэння рабіла журналістка Ларыса Шчыракова.