Еўрадэпутат Ясенка Селімовіч: Беларускія ўлады павінны зняць блакаванне з «Хартыі-97»
- 28.10.2018, 18:08
- 22,404
Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі пагаршаецца.
Зварот дэпутата ад Швэцыі Ясенкі Селімовіча, агучаны напярэдадні галасавання аб рэзалюцыі «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, сярод іншага, выпадак «Хартыі-97» на пленарнай сесіі Еўрапарламенту 4 кастрычніка ў Страсбургу. Словы еўрадэпутата падае грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:
«Сітуацыя са свабодай прэсы ў Беларусі пагаршаецца. Са звестак Press Freedom Index, Беларусь займае 155-е месца з 180 у свеце паводле ўзроўню свабоды прэсы. Звычайны працоўны дзень незалежнага журналіста ў Беларусі ўключае ў сябе пераслед, запалохванні і пагрозы на свой адрас. У пачатку жніўня 2018 года беларускія ўлады правялі ператрусы ў рэдакцыях незалежных беларускіх выданнях tut.by і БелаПАН.
У той жа самы час урад пашырыў сферу свайго ўплыву на СМІ, увёўшы рэгістрацыю каментатараў. Гэта выходзіць за рамкі нашага ўяўлення. Беларускія ўлады павінны зняць блакаванне з «Хартыі-97» ды іншых незалежных СМІ. Я прашу Еўрапейскі парламент надалей падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі ў Беларусі. Абарона свабоды слова грамадзян Беларусі - гэта наш абавязак».
Нагадаем, 4 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, сярод іншага, выпадак «Хартыі-97».
У рэзалюцыі абмяркоўваліся, галоўным чынам, нядаўнія скандальныя папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, блакаванне сайта «Хартыя-97», ціск на журналістаў тэлеканала «Белсат» і «справа БелТА». Таксама згадваюцца палітвязні, а таксама асуджаныя лідары прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч ды Ігар Комлік.
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]