26 снежня 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: «Хартыя» адна паспяхова стрымлівае расейскую прапаганду

6
Мянчук: «Хартыя» адна паспяхова стрымлівае расейскую прапаганду

Заблакаваўшы сайт, Лукашэнка зрабіў фатальную памылку.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў чытач з Менска Аляксандр, актыўны ўдзельнік мірнага пратэсту на Плошчы ў 2010 годзе:

- Яшчэ пасля Плошчы-2010 я ўсё думаў, што ўлады «Хартыю» заблакуюць. Але тады пранесла: можа быць, самі баяліся таго, што нарабілі (бо кандыдаты ў прэзідэнты сядзелі па турмах, сотні людзей збітыя, Маі Абромчык зламалі нагу - спіс на добры тэрмін для Гаагі).

Ну і трэба аддаць належнае журналістам «Хартыі», якія, нягледзячы на татальныя арышты, захавалі баяздольнасць і абнаўлялі сайт у партызанскіх умовах. Гэта было моцна! Сапраўдная партызанская барацьба.

Дык вось, што тады не ўдалося зрабіць, Лукашэнка робіць цяпер. Гэта лагічна ўпісваецца ў трэнд яго замежнай і ўнутранай палітыкі. З аднаго боку, ён марыянетка Крамля і Пуціна, а сайт «Хартыя-97» для абодвух - стрэмка ў воку. Без лішняга пафасу скажу: «Хартыя» адна паспяхова стрымлівае расейскую прапаганду.

Па-другое, улада банальна баіцца інфармацыйнага ўплыву папулярных незалежных рэсурсаў. БТ ніхто з актыўных і маладых людзей ужо не глядзіць, усё шукаюць інфармацыю ў інтэрнэце. Не дзіўна, што Лукашэнка «скараціў» сваіх «мамантаў» прапаганды - Давыдзьку, Якубовіча і Казіятку.

І адстаўка, і блакаванне «Хартыі» адбыліся амаль адначасова. І як раз, калі Лукашэнка ўвёў у дзеянне новы дэкрэт аб «дармаедах», а патрыёты пачалі рыхтавацца да маштабнага святкавання 100-годдзя БНР. Як той казаў, «не трэба быць Вітгенштэйнам», каб зразумець, адкуль ногі растуць. Лукашэнка ў каторы раз змаладушнічаў. Збаяўся, як не раз бывала падчас буйных палітычных кампаній. Як у 2017-м, калі «адкруціў» назад дэкрэт №3, або ў 2010-м, калі кінуў супраць мірнай Плошчы ўнутраныя войскі.

Але, упэўнены, і «Хартыя», і ўсе мы - прарвёмся. Не «скісла» пасля 2010 года - не дамо сябе задушыць і цяпер. Мы яшчэ паваюем! Гэта нават не маё меркаванне. Так кажуць больш далёкія, чым я, ад палітыкі мае знаёмыя. Пасля вясны 2017 года шмат што змянілася ў настроях людзей. А Лукашэнка зрабіў вялікую памылку. Паўтараю: гэта нават не толькі я так лічу, а зусім апалітычныя ў недалёкім мінулым людзі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках