Лідары БНК правялі мітынг у Светлагорску
5- 11.02.2018, 20:18
- 29,361
Блізу 100 чалавек сабраліся на мітынг супраць камбіната сульфатна-беленай цэлюлозы ў Светлагорску.
Амаль 100 чалавек узялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў каля гандлёвага цэнтра «Бярозкі» ў цэнтры горада.
На мітынгу выступілі мясцовыя жыхары і актывісты, прадстаўнікі экалагічных арганізацый, а таксама лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель.
Агульнае меркаванне ўсіх удзельнікаў акцыі: улады павінны перастаць ставіцца да сваёй краіны і свайго народу, як да людзей трэцяга гатунку і як да дзяржавы трэцяга свету. І прадаваць дзеля размяшчэння шкоднай вытворчасці за бесцань нашую зямлю расейцам або кітайцам.
Акрамя гэтага, жыхарам Светлагорска раздалі інструкцыі, як абыходзіць блакаванне незалежнага сайта Charter97.org.