Я салідарная з «Хартыяй-97»
- Івонка Сурвіла
- 12.02.2018, 9:37
- 16,438
Роля сайта ў незалежнасці Беларусі велізарная.
Пра гэта заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, каментуючы блакаванне Charter97.org у Беларусi:
- Я абураная блакаваннем «Хартыі-97» у Беларусі, вельмі абураная.
Гэта недапушчальна, калі, з аднаго боку, вядзецца гульня на тэму нібыта «паляпшэння» прававой сітуацыі ў Беларусі, а напраўду гэтая сітуацыя толькі пагаршаецца.
Я выказваю салідарнасць з заблакаваным сайтам і вельмі шкадую пра тое, што беларусы не маюць цяпер вольнага доступу да «Хартыі-97».
Калі б мы мелі свабодныя медыі, калі б інфармацыя пра нашую незалежнасць і яе важнасць, аб правах чалавека і пра ўсё важнае, што адбываецца ў свеце, даходзіла да нашага народа - сітуацыя ў Беларусі была б зусім іншай.
Таму роля сайту «Хартыя-97» ў незалежнасці Беларусі велізарная. Кожны вольны голас, кожны СМІ, які кажа пра тое, што мае пачуць беларускі народ, у гэты момант з'яўляюцца самым важным чыннікам для будучыні Беларусі.
- Што б вы хацелі зычыць чытачам «Хартыі-97» у сувязі са 100-гадовым юбілеем аднаўлення нашай незалежнасці?
- Хочацца зычыць, каб Беларусь сапраўды стала беларускай. Каб мы дасягнулі таго, да чаго яшчэ толькі імкнемся.
За гэтыя 100 гадоў, на маю думку, было дасягнута вельмі многае. Я ганаруся ўкладам нашага народа ў незалежнасць краіны. Але засталося яшчэ адбудаваць наш беларускі дом.
І ўнёсак сайта «Хартыя-97» у гэта, яго ролю ў гэтым працэсе - вельмі важныя.
Віншую ўвесь наш народ са святам 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.
Хацелася б, каб беларускі народ зразумеў, да якой ступені свабода, сапраўдная незалежнасць і годнае жыццё могуць змяніць нашую краіну. Беларусь у выніку мае стаць нармальнай еўрапейскай дзяржавай.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS