26 снежня 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі дамагаюцца права правесці шэсце ў падтрымку «Хартыі-97»

2
Гамельчукі дамагаюцца права правесці шэсце ў падтрымку «Хартыі-97»

Леанід Судаленка збіраецца дайсці з гэтым патрабаваннем да Вярхоўнага суда.

Гомельскі гарвыканкам разгледзеў заяўку прадстаўнікоў незалежнага прафзвязу РЭП у рэгіёне Віктара Казлова і Леаніда Судаленкі аб правядзенне вулічнага шэсця і не даў на масавае мерапрыемства дазвол. Нагадаем, у Гомелі 17 лютага планавалася правядзенне вулічнага шэсця з мэтай выказвання пратэсту супраць блакіроўкі міністэрствам інфармацыі незалежнага iнтэрнэт-выдання «Хартыя-97».

Гарвыканкам указаў, што заяўленае арганізатарамі месца правядзення вулічнага шэсця (пешаходная частка вуліцы Савецкая) не адпавядае патрабаванням артыкула 9 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», маючы на ўвазе, што па маршруце шэсця размешчаны будынак гарвыканкама. Акрамя таго, намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук растлумачыў, што адзін з заяўнікаў - Л. Судаленка летась прыцягваўся да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, маючы на ўвазе яго ўдзел у акцыі пратэсту дармаедаў 17 лютага 2017 года.

З адказу Гомельскага гарвыканкама аб забароне вулічнага шэсця. 12 лютага 2018 г.

Праваабаронца Леанід Судаленка, якому ўлада летась вынесла папярэджанне за ўдзел у вулічным шэсці і дэманстрацыі ўважае, што ўлада па-ранейшаму бярэ на сябе адказнасць за парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян і заяўляе, што будзе абскарджваць забарону ў судзе.

«У нас на руках маецца ўнікальны выпадак, а менавіта, забарона на мірны сход з прычыны таго, што раней я прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у мірным сходзе. Абсурднасць сітуацыі нават не ў тым, што падобнае непаразуменне прапісанае ў беларускім законе, унікальнасць зыходзіць з практыкі - на сходы ў краіне накладзенае фактычнае табу, а калі грамадзянін удзельнічае ў несанкцыянаванай акцыі, яго пераследуюць адміністрацыйнымі санкцыямі. А раз раней прыцягваўся, значыць, не маеш права і так па коле», - каментуе сітуацыю праваабаронца.

Ён таксама ўспомніў нядаўнюю заяву старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы пра тое, што беларускі ўрад хоча скараціць колькасць скаргаў беларускіх грамадзян у Камітэце ААН правоў чалавека.

«Валянцін Алегавіч! Мы ў гэтым выпадку дойдзем да Вярхоўнага суда і я абавязкова запішуся да вас на прыём. Думаю, нам ёсць пра што пагаварыць на хвалюючую вас тэму, я ведаю дакладна, як паменшыць наплыў скаргаў з Беларусі ў КПЧ ААН», - заявіў Л. Судаленка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках