26 снежня 2024, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Васьковіч: Рыхтуем адзіны фронт дзеянняў у абарону «Хартыі-97»

3
Яўген Васьковіч: Рыхтуем адзіны фронт дзеянняў у абарону «Хартыі-97»
ЯЎГЕН ВАСЬКОВІЧ

Усе беларускія дэмакратычныя сілы павінны падтрымаць незалежны сайт.

Пра гэта заявіў лідар «Маладога фронту» Яўген Васьковіч у каментары пра блакаванне Charter97.org у Беларусі:

- Блакаванне «Хартыі-97» - гэта блазнерства. Беларускія ўлады кажуць прадстаўнікам заходніх краін аб тым, як яны «выконваюць заканадаўства», але напраўду робяць усё, каб ліквідаваць свабоду слова. Кажуць адно - а робяць супрацьлеглае.

Хачу адзначыць, што «Хартыя-97» з самага пачатку свайго існавання стаяла на абароне беларускіх каштоўнасцяў, сярод якіх - і незалежнасць краіны. І пра гэта варта памятаць усім.

«Малады фронт» таксама стаіць на абароне гэтых каштоўнасцяў. Таму мы абмяркоўваем цяпер з актывістамі арганізацыі адзіны фронт дзеянняў у абарону «Хартыі-97».

З моманту блакавання 24 студзеня я чакаў, што гэта можа быць кароткатэрміновым блакаваннем. Але мы бачым, што ўлады заблакавалі сайт надоўга. Таму цяпер трэба распрацаваць адзіны фронт дзеянняў у падтрымку «Хартыі-97», дзе мы будзем супрацоўнічаць з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі.

Па-першае, гэта будзе магутная абарона ў інтэрнэце, якая дазволіць прыцягнуць як мага больш людзей да развязання гэтай праблемы.

Па-другое, ёсць магчымасць распачаць кампанію графіці, флэшмобаў, фатаграфавання пад хэштэгам#яхартыя97.

Журналістам і чытачам «Хартыі-97» хачу сказаць: не здавайцеся! «Хартыя» - гэта рэсурс, які ніколі не апускаў галаву і не станавіўся на калені. «Хартыю-97» сёння павінны падтрымаць усе беларускія незалежныя і дэмакратычныя палітыкі, калі яны хочуць, каб у нашай краіне было свабоднае слова.

Не падтрымаем «Хартыю» - наступнымі будуць іншыя інфармацыйныя рэсурсы. А потым увогуле застануцца адны толькі «Саўбеліі» і расейскія прапагандысты, якія будуць пісаць пра ліквідацыю Беларусі і як такой і беларусаў як народа.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках