Мечыслаў Грыб: Я знаёмы з камандай «Хартыі-97» і падтрымліваю яе
2- 14.02.2018, 12:36
- 18,642
Блакуюць тых, хто мацнейшы на інфармацыйным полі.
Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання, генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб, каментуючы блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org:
- Бясспрэчна, блакуюць тых, хто складае моцную канкурэнцыю на інфармацыйным полі. Аўтары ж «Хартыі-97» заўсёды адкрыта выказвалі сваю думку. На сайце часта з'яўляліся каментары апазіцыйных палітыкаў і актывістаў. Напрыклад, лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.
Шмат хто на Charter97.org выказвалі сваё меркаванне, выказвалі надзеі, што неўзабаве ў Беларусі могуць адбыцца палітычныя змены. Відавочна, што гэта ўладам не падабалася. Вось яны і наважыліся на гэтае блакаванне.
Рэч у тым, што праўду ніхто не любіць, а ўлады не любяць праўду ўтрая. А ў «Хартыі-97» бачаць для сябе пагрозу.
Апошнія дзеянні ўладаў, я маю на ўвазе звальненне трох галоўных прапагандыстаў Паўла Якубовіча, Генадзя Давыдзькі і Юрыя Казіяткі ў адзін дзень, адным указам кажа пра тое, што, мабыць, улады дарэмна спадзяюцца падвысіць рэйтынг дзяржаўных СМІ.
Я думаю, што першапачаткова беларускія дзяржаўныя СМІ неканкурэнтаздольныя ў барацьбе з расейскімі, якія былі мацнейшыя яшчэ з часоў СССР. Думаю, што змяненняў у гэтай сітуацыі не прадбачыцца.
Я знаёмы з камандай Charter97.org, падтрымліваю яе. Зычу рэдакцыі паспяховай барацьбы і працы.
Напраўду думаю, што сёння такія блакаванні сайтаў не маюць сэнсу. У інтэрнэце ёсць розныя спосабы абыходу блакавання.
Ведаеце, у блакаванні нават ёсць станоўчыя моманты. Напрыклад, да Charter97.org цяпер узмоцненая ўвага, якую прыцягнула блакаванне. Людзі аналізуюць, абмяркоўваюць сітуацыю.
Ведаеце, ніхто так не шкодзіць уладам, як яны самі.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS