Аляксандр Казулін: Улады ўжо не ведаюць, што рабіць
22- 18.02.2018, 10:54
- 45,387
Незалежны сайт рэальна ўплывае на сітуацыю ў Беларусі.
Аб гэтым заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін у каментары пра блякаванне сайта Charter97.org:
- Зразумела, што ўлады ўжо не ведаюць, што рабіць. Раз такім чынам, без тлумачэння прычын, блакуюць незалежны сайт.
Блакаванне азначае, што сайт «Хартыя-97» запатрабаваны ў Беларусі. Гэта значыць, што сайт уплывае на сітуацыю і ўлады чагосьці баяцца.
Трэба змагацца за свабоду слова ў Беларусі, праяўляць салідарнасць з «Хартыяй-97» і з усімі журналістамі ў нашай краіне, якія зазнаюць пераслед. Калі людзі салідарныя, то яны не раз'яднаныя. А калі яны не раз'яднаныя - то ўжо ў нейкім сэнсе вольныя.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS