27 снежня 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІЛЬМ. Уладзімір Някляеў: Мы не сышліся з Лукашэнкам характарамі

21
ФІЛЬМ. Уладзімір Някляеў: Мы не сышліся з Лукашэнкам характарамі
Уладзімір Някляеў

Беларуская нацыянальная ідэя сёння вельмі простая.

Пра гэта заявіў знакаміты паэт, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў у фільме «Чысціня волі», знятым рэжысёркай Вольгай Нікалайчык.

«Адная справа, калі ты прайшоў па дарозе жыцця роўненька, нідзе не зачапіўся і ўсе гавораць, вось які малайчына, там не нахіліўся, там не зламаўся, бо не было такіх сітуацый. Зусім іншая - калі цябе ўвесь час штурхаюць, штурхаюць, спрабуюць сагнуць - ты вырываешся і насуперак гэтаму застаешся самім сабой. Я б хацеў бачыць свет беларускі, якія складаюцца з такіх людзей.

У нас сёння вельмі простая нацыянальная ідэя. Быць беларусам - вось на сённяшні дзень уся нашая нацыянальная ідэя. Не здрадзіць Беларусі. І вось я дамагаюся таго, каб у Беларусі была Беларусь. Тая Беларусь, пра якую я мару, і якая мне мроіцца, тая Беларусь, якая снілася і тым людзям, якія заснавалі Беларускую Народную Рэспубліку. Як кожная еўрапейская краіна - гэтая краіна перш за ўсё з разуменнем і бачаннем глыбіні сваёй гісторыі, з тым падмуркам, які заклалі нашыя продкі. Няма ў свеце ніводнай краіны, якая б не праходзіла этап нацыянальнага станаўлення. Гэта шлях, якім мы таксама павінны прайсці», - мяркуе паэт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках