Мікалай Статкевіч: Калі 25 сакавіка выйдзе шмат людзей, улада можа скасаваць дэкрэт №1
9- 20.02.2018, 11:39
- 57,433
Маршы абураных беларусаў прымусілі рэжым адступіць.
Пра гэта Charter97.org заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, каментуючы мінулагоднія акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3:
- Масавыя выступы ва ўсёй краіне супраць падатку на беспрацоўных, пачатыя Беларускім Нацыянальным Кангрэсам год таму, перш за ўсё засведчылі годнасць нашага народа. А рэжым убачыў усю глыбіню народнай нянавісці да сябе. Ён выкарыстаў сілу супраць пратэстаў, але вымушаны быў часова адступіць. Цяпер беларусы прыціхлі, але не скарыліся.
Мы назіраем другую спробу вярнуць паборы на беспрацоўных. Першая планавалася з 1 кастрычніка мінулага года. Але БНК абвясціў на 21 кастрычніка «Марш абураных беларусаў-2.0». Напалоханыя ўлады тады адклалі ўвядзенне ў дзеянне гэтых механізмаў. Заадно нават змянілі сваё стаўленне да забойстваў жаўнераў у войску і пачалі іх расследаванне, каб не павялічваць колькасць удзельнікаў Марша. Людзі супакоіліся і на Марш выйшла толькі некалькі сотняў чалавек.
Улады ўспрынялі гэта, як страту гатоўнасці грамадства да супраціву. Паводле іх бандыцкай логікі адсутнасць процідзеяння ўспрымаецца, як запрашэнне для рабавання. Таму была абвешчаная новая спроба ўвесці паборы з беспрацоўных 1 красавіка.
Дата абраная не выпадкова: 25 сакавіка адбудзецца масавае шэсце патрыётаў у гонар 100-годдзя БНР. Калі на шэсце выйдзе вялікая колькасць людзей, улада можа адкласці ўвядзенне дэкрэта №1.
Галоўны махляр і злодзей добраахвотна ніколі не адмовіцца ад магчымасці залезці ў нашыя кішэні. Як і не падзеліцца самай маленькай часткай нават сімвалічнай улады. Каб прымусіць злодзея вярнуць скрадзенае (не важна - грошы ці выбары), яго трэба добра напалохаць. Год таму беларусы гэта зрабілі. Давядзецца напалохаць яшчэ. Толькі значна мацней.