Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту выказаў салідарнасць з «Хартыяй-97»
2- 22.02.2018, 9:28
- 19,343
Прыняты канкрэтныя захады для падтрымкі свабоды слова ў Беларусі.
Як паведамілі Charter97.org у офісе віцэ-прэзідэнта Еўрапейскага парламента Рамона Луіса Валькарсэля, адзін з кіраўнікоў Еўрапарламенту ўстурбаваны сітуацыяй з блакаваннем «Хартыі-97».
Рамон Луіс Валькарсэль выказаў сваю салідарнасць з «Хартыяй-97» і паведаміў, што прыняў канкрэтныя захады для падтрымкі свабоды слова ў Беларусі як у самім Еўрапарламенце, так і ў сваіх кантактах з Еўракамісіяй.
Найбліжэйшым часам віцэ-прэзідэнт Еўрапарламенту мае намер паведаміць пра зробленыя крокі.