Наталля Радзіна: Гэтыя адстаўкі не апошнія
36- 6.02.2018, 14:42
- 51,964
Дзяржаўных прапагандыстаў Лукашэнкі звольнілі за прафесійную непрыдатнасць.
Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку зняццё з пасад галоўнага рэдактара "Советской Белоруссии" Паўла Якубовіча, старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і гендырэктара тэлеканала СТВ Юрыя Казіяткі:
- Мяне ўжо просяць пракаментаваць адстаўку штатных дзяржаўных прапагандыстаў. Ведаю, што Лукашэнку паклалі на стол аналітычную нататку, дзе параўноўваюцца бюджэты і аўдыторыі Charter97.org і дзяржаўных СМІ. Таварыш дыктатар прыйшоў у лютасць. Гэтыя адстаўкі не апошнія.