Каля будынка Еўракамісіі ў Брусэлі прайшоў пікет у падтрымку «Хартыі-97»
2- 6.02.2018, 15:03
- 21,436
Актывісты патрабавалі ад Еўракамісіі ды Еўрапейскай рады адрэагаваць на блакаванне ў Беларусі незалежнага сайта санкцыямі.
У Брусэлі, каля будынку Еўракамісіі і Еўрапейскай рады, адбыўся пікет супраць блакавання ўладамі Беларусі незалежнага сайта Charter97.org, паведамляе «Радыё Свабода».
Актывісты выйшлі з плакатамі «Мы - «Хартыя-97», «Стоп цэнзуры», «Санкцыі».
«Мы патрабуем дзеянняў ад еўрапейскіх палітыкаў, каб яны адрэагавалі на блакаванне «Хартыі-97», - заявіў адзін з удзельнікаў пікету, грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»