27 снежня 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Павінен быць адпраўлены ў адстаўку віноўнік усяго гэтага

5
Яўген Афнагель: Павінен быць адпраўлены ў адстаўку віноўнік усяго гэтага
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Прафесійных кадраў у Лукашэнкі ўжо не засталося.

Адстаўкай трох галоўных прапагандыстаў - Якубовіча, Давыдзькі і Казіяткі - улады чарговым разам распісаліся ў тым, што яны не могуць стварыць нічога вартага. Пра гэта сайту Charter97.org заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

- Больш за дваццаць гадоў улады спрабавалі супрацьстаяць незалежным журналістам і выданням і ўлівалі велізарныя сродкі ў адыёзныя прапагандысцкія праекты. Спрабавалі ваяваць з незалежнымі сайтамі ў інтэрнэце - і з гэтага нічога не выйшла.

Правал прапагандыстаў бачны, па-першае, з рэакцыі ўладаў на працу незалежных журналістаў. Калі прапаганда не можа перайграць у канкурэнтнай барацьбе - незалежныя СМІ проста забараняюць. Калісьці ў Беларусі забаранілі практычна ўсе незалежныя газеты, цяпер спрабуюць заткнуць рот інтэрнэт-выданням. Спрабуюць - як заўсёды, беспаспяхова - заблакаваць сайт «Хартыя-97», сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, узломваюць сайт прафзвязу РЭП.

Нягледзячы на гэта, людзі ўсё адно знаходзяць у сеткі праўдзівую інфармацыю. Таму, хутчэй за ўсё, у нейкі момант цярпенне ў Лукашэнкі лопнула і ён наважыўся звольніць прапагандыстаў, якія цягам двух дзясяткаў гадоў атрымлівалі велізарныя грошы, але так і не справіліся са сваімі задачамі. Праўда, не падумаў аб тым, што іншых кадраў у яго ўсё адно няма. Бо ў абойме - толькі даносчыкі, «мянты» і «вертухаі». Звольнены Якубовіч, які скончыў Саратаўскую вучэльню МУС і 12 гадоў праслужыў ва ўнутраных войсках у Менску, а прыйшоў Эйсмант, які 8 гадоў прапрацаваў у міліцыі.

«Новай крыві» ў Лукашэнкі ўжо няма. Прафесійных журналістаў, эканамістаў, мэнэджараў, тэхнолагаў і раней не было. Таму ўчорашнія перастаноўкі нічога не зменяць. Думаю, што яны не апошнія. Чахарда адставак прапагандыстаў будзе прадаўжацца і далей, пакуль услед за чарговым умоўным «Якубовічам-Давыдзькам-Казіяткам» не будзе адпраўлены ў адстаўку галоўны вінаваты ўсяго гэтага бяўладдзя Аляксандр Лукашэнка.

І тады тыя СМІ, якімі цяпер кіруюць лузэры, узначаляць нармальныя прафесіяналы. І тады іх нарэшце, магчыма, пачнуць чытаць і глядзець беларусы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках