Я ўдзячны «Хартыі-97» за праўдзівае асвятленне падзей у акупаваным Крыме
8- Мустафа Джамілеў
- 9.02.2018, 16:22
- 25,613
Блакаванне сайта - гэта баязлівасць і слабасць рэжыму Лукашэнкі.
Пра гэта заявіў лідар крымска-татарскага народа, упаўнаважаны прэзідэнта Украіны Мустафа Джамілеў, каментуючы блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org:
- Беларусь прадаўжае пераймаць досвед свайго найбліжэйшага хаўрусніка - Расеі і скочваецца да таталітарнага рэжыму. Такія пастановы ператвараюць Беларусь у Паўночную Карэю. Блакаванне сайта Сharter97.org паказвае баязлівасць і слабасць беларускага рэжыму. Моцная ўлада нармальна пераносіць крытыку.
Такія пастановы толькі падрываюць аўтарытэт Беларусі, хоць, апошнім часам, у беларускага рэжыму і аўтарытэту ніякага няма.
Я добра ведаю «Хартыю-97» і рэгулярна яе чытаю, асабліва навіны, звязаныя з Крымам. Вельмі прыемна, што беларускі рэсурс так праўдзіва асвятляе падзеі, якія адбываюцца на акупаваным Расеяй паўвостраве.
Я хацеў бы выказаць падзяку вашай рэдакцыі за вашу працу. Асабліва за асвятленне падзей вайны паміж Расеяй і Украінай. Для нас гэта вельмі важна і мы заўсёды будзем пра гэта памятаць. Я спадзяюся, што «Хартыя-97» будзе прадаўжаць сваю дзейнасць і перажыве рэжым Лукашэнкі.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS