27 снежня 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Лагвінец: «Хартыю-97» заблакавалі, каб у Беларусі не было нармальнага дыялогу ў грамадстве

8
Алесь Лагвінец: «Хартыю-97» заблакавалі, каб у Беларусі не было нармальнага дыялогу ў грамадстве
Алесь Лагвінец
ФОТА: TUT.BY

Блакаванне незалежнага сайта - гэта чыста палітычная пастанова.

«Мы жывём у перыяд так званай гібрыднай вайны. Спачатку можа быць крок у бок нейкай «лібералізацыі», а затым тымі ж самымі асобамі зроблена 2-4 крокі назад. Кажуць адно, а робяць зусім іншае. «Дэпутатка», якая зрабіла ўсё, каб заблакаваць прыняцце закона аб дзвюх мовах, можа казаць потым, што вельмі любіць беларускую мову». Так палітолаг Алесь Лагвінец каментуе «Радыё Рацыя» працяг блакіроўкі незалежнага сайта «Хартыя-97» у Беларусі.

- Блакаванне сайта «Хартыя-97» - гэта, зразумела, чыста палітычная пастанова. Гэта зроблена для таго, каб паспрабаваць паглядзець, якая будзе рэакцыя. Зразумела, пэўная колькасць праўрадавых людзей гэты сайт раздражняў. Зразумела таксама, што для пэўнай колькасці людзей, якія вельмі незадаволеныя рэжымам, гэты сайт быў і ёсць такім глытком паветра.

Такімі мерамі як блакаванне «Хартыі» ўлады робяць усё, каб у Беларусі не было нармальнага дыялогу ў грамадстве, - адзначыў Алесь Лагвінец.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Таксама чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках