Вольгу Нікалайчык асудзілі на сем дзён арышту
56- 28.04.2018, 17:30
- 76,780
(Абноўлена) Грамадскую актывістку асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі.
Рэжысёрка, грамадская актывістка, лаўрэатка прэміі «Хартыі-97» за 2017 год Вольга Нікалайчык асуджаная судом Першамайскага раёну Менска на 7 дзён арышту. За салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусі» Леанід Кулакоў.
Як раней паведамляў карэспандэнт Charter97.org з Менска, aктывістку затрымалі проста ў яе дома.
Напярэдадні ў Першамайскім судзе быў прысуджаны да сямі дзён арышту каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. У пратаколе справы было пазначана, што актывіста абвінавачваюць у «несанкцыянаванай акцыі» ў падтрымку палітвязняў 26 красавіка. У пратаколе суда над Максімам Вінярскім згадваліся актывісты Вольга Нікалайчык, Максім Чарняк, Леанід Кулакоў, Наталля Гарачка-Басалыга.