«Справу прафзвязу» зноў працягнулі
1- 7.05.2018, 20:48
- 12,281
Справу працягнулі да 1 чэрвеня.
Пра гэта «Радыё Свабода» ўвечары 7 траўня сказаў Генадзь Фядыніч, старшыня Незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
«Сёння мяне і Ігара Комліка выклікалі ў Следчы камітэт а 15-й гадзіне. А выйшлі мы адтуль толькі пасля паловы сёмай. Перад намі паклалі тамы, у якіх зафіксаваны вынікі экспэртызы нашых кампутараў. Іх правяралі супрацоўнікі Следчага камітэта. Пакуль нічога канкрэтнага больш сказаць не магу».
Са слоў Фядыніча 8 траўня ён і Комлік зноў запрошаны да следчых. Але гэтым разам праз афіцыйную позву. Раней Следчы камітэт лідара і бухгалтара РЭП выклікаў праз тэлефон.