У Менску з'явіліся новыя налепкі з заклікам разблакаваць «Хартыю-97»
- 7.06.2018, 18:17
- 14,315
Актывісты зноў запатрабавалі разблакаваць незалежны сайт.
Налепкі з патрабаваннем да беларускіх уладаў скасаваць пастанову аб блакаванні найбуйнейшага незалежнага сайта «Хартыя-97» з'явіліся ў спальных раёнах Менска.
Таксама актывісты распаўсюдзілі стыкеры «Беларусь будзе вольнай» і «Жалезныя людзі».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS