25 снежня 2024, Серада, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Я і іншыя дыпламаты пачыналі свой дзень з «Хартыі»

1
Я і іншыя дыпламаты пачыналі свой дзень з «Хартыі»
Срэчка Джукіч

Цывілізацыі без незалежных СМІ не бывае.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Беларусі (2004-2011 год) Срэчка Джукіч даслаў у рэдакцыю Charter97.org свой артыкул, у якім узгадаў пра гады працы ў нашай краіне.

Ва ўсіх краінах, дзе я працаваў дыпламатам, маёй першапачатковай задачай з'яўлялася чытанне СМІ - і афіцыйных, і апазіцыйных - каб праводзіць дэталёвы аналіз і на падставе гэтага рабіць высновы. Гэта дазваляла глыбей знаёміцца з краінай знаходжання, з яе поспехамі, праблемамі і якія стаяць перад ёй выклікамі. Вядома, я таксама знаёміўся з журналістамі ўсяго існага спектру ў палітыцы, эканоміцы, культуры краіны.

Такім жа чынам я дзейнічаў у якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сербскай Рэспублікі ў Беларусі. Я асабіста чытаў і назіраў за ўсімі беларускімі не толькі афіцыйнымі СМІ, але і за больш малалікімі свабоднымі, апазіцыйнымі медыя.

На жаль, у Беларусі была і застаецца вельмі, вельмі мала свабодных і апазіцыйных СМІ. Іх можна пералічыць на пальцах адной рукі!

Флагман беларускага вольнага, аналітычнага, крытычнага і апазіцыйнага словы - сайт Charter97.org. З «Хартыі-97» пачыналі свой працоўны дзень я і мае калегі па дыпламатычным корпусе. І не толькі мы, замежныя прадстаўнікі, але і беларуская ўлада, аж да самага высокага ўзроўню.

Для мяне застанецца незразумелым, навошта забараняць свабодныя, апазіцыйныя СМІ, у тым ліку і Charter97.org? Больш за тое - адправіць «Хартыю» ў ссылку!

Апазіцыйныя і афіцыйныя СМІ можна супаставіць, як рэальнасць і фікцыю, як рэчы, блізкія да ісціны, і амаль неіснуючы свет.

Паглядзіце, які стан СМІ і свабоды слова ў самых развітых у эканамічным, палітычным і дэмакратычным сэнсе краінах і зрабіце выснову аб існуючай узаемнай і дыялектычнай звязцы прагрэсу і свабоды.

Трэба падтрымліваць незалежныя СМІ ва ўсіх краінах, уключаючы Беларусь і нават Сербію. Чаму? Дарагія сябры, мы жывём у 21-м, а не ў 19-м стагоддзі. Гэта проста ўзровень цывілізацыі і яе развіцця.

Баюся, што сёння сітуацыя ў нашых краінах шмат у чым больш падобная, чым 6-7 гадоў таму. Свабода СМІ, дэмакратыя, сумленныя выбары ў нас заваяваны не назаўжды. Сёння сербы зноў сутыкаюцца са старымі праблемамі. Мы думалі, што гэтыя каштоўнасці ў нас застануцца назаўжды. Але гэта не так! Трэба зноў змагацца, дабівацца свабоды, у тым ліку і свабоды СМІ. Нам патрэбна дэмакратыя ў поўным разуменні гэтага слова, і тады мы вырашым усе нашы нацыянальныя і дзяржаўныя пытанні. У свеце вельмі шмат такіх паспяховых дзяржаў.

Хацеў бы дадаць, што на працягу маёй шматгадовай пасольскай працы ў Беларусі для мяне было вялікім гонарам асабіста пазнаёміцца і нават пасябраваць са шматлікімі беларускімі журналістамі. Шматлікіх журналістаў я запрашаў да сябе ў рэзідэнцыю і абавязкова на ўсе мерапрыемствы амбасады. Гэта дапамагло мне лепш даведацца і палюбіць цудоўную краіну Беларусь і яе міралюбівы і працавіты народ (хоць, здаецца, і празмерна законапаслухмяны).

Прывяду тут імёны двух беларускіх журналістаў. Хоць я памятаю пра ўсіх, пра тое, якія змястоўныя размовы мы вялі, якімі глыбокімі і шчырымі былі нашы стасункі, якія дапамаглі ўзаемаразуменню паміж нашымі народамі.

Наталля Радзіна, якая сёння ўзначальвае «Хартыю-97», надзвычай таленавітая журналістка. Я памятаю, як яна зрабіла са мной найлепшае інтэрв'ю за час майго сямігадовага пасольскага знаходжання ў Менску пад загалоўкам «Беларусь - краіна, якая раскрываецца».

Хачу ўспомніць Ірыну Халіп, неверагодную прафесіяналку. Ірына, як журналістка, таксама многае перажыла разам са сваім мужам Андрэем Саннікавым і сынам Даніілам. Я памятаю шпацыры з імі ўздоўж Свіслачы...

Напярэдадні 20-годдзя сайта «Хартыя-97» я хачу адзначыць яго вядучую ролю ў пастаяннай барацьбе не толькі за свабоду слова. Я перакананы, што менавіта «Хартыя-97» запомніцца і трапіць у гісторыю як маяк нашага часу.

Віншую вас з цудоўным юбілеем! Жадаю вам творчых сіл у вашай нялёгкай працы. Вы ідзяце высакародным шляхам, і я хачу, каб вы хутчэй вярнуліся на Радзіму.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках