Мікалай Статкевіч: «Хартыя-97» - лідар інфармацыйнага супраціву
6- 11.09.2018, 14:16
- 32,851
Сайт Charter97.org з'яўляецца прыкладам прынцыповай журналістыкі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч павіншаваў сайт Charter97.org з 20-годдзем.
Галоўнай рэдактарцы сайта «Хартыя-97» Наталлі Радзінай
Дарагая Наталля!
Віншую Вас і ўвесь калектыў «Хартыі-97» з 20-годдзем вашага сайта!
«Хартыя» зрабіла вялікі ўнёсак у справу праўды, свабоды і незалежнасці Беларусі. Вы былі і, нягледзячы на незаконнае блакаванне сайта дыктатурай, застаяцеся найважнейшай часткай інфармацыйнага супраціву злачыннаму марыянеткаваму рэжыму.
Ваша адвага і сумленнасць з'яўляюцца ўзорам і прыкладам прынцыповай журналістыкі для астатніх вашых калег, для ўсяго беларускага грамадства.
Асабліва добра гэта відаць на фоне згодніцкай пазіцыі большасці незалежных СМІ, якія праз страх і жаданне выжыць навучыліся не заўважаць і абыходзіць відавочны і ганебны юрыдычны факт: Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, узятая пад незаконны кантроль арганізаванай злачыннай групоўкай на чале з былым прэзідэнтам.
Я заклікаю грамадзян Беларусі да салідарнасці і падтрымкі «Хартыі». Упэўнены, што тыя прынцыпы і ідэалы, за якія змагаецца і нясе ахвяры калектыў «Хартыі», непазбежна перамогуць у нашай краіне.
Са святам вас!
Няхай жыве «Хартыя»!
Жыве Беларусь!
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]