Фотафакт: «Хартыю-97» падтрымалі ў Берасці
3- 8.03.2019, 11:31
- 40,339
Берасцейскія чытачы выказалі сваю салідарнасць з незалежным сайтам.
У Берасці з'явіліся графіці ў падтрымку сайта Charter97.org. Стрыт-арт выкананы ў стылі вядомага амерыканскага плаката часоў Другой сусветнай вайны «We Can Do It!».
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS
- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю
- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.
Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці.