23 снежня 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкрут Лукашэнка смяротна баіцца праўды на «Хартыі-97»

92
Банкрут Лукашэнка смяротна баіцца праўды на «Хартыі-97»
Фота: Reuters

Беларускія ўлады спрабуюць схаваць інфармацыю пра колькасць памерлых ад каранавіруса.

Паважаныя сябры!

Улады ў паніцы спрабуюць усялякімі шляхамі схаваць інфармацыю аб масавым заражэнні і гібелі людзей. З нашых звестак, у Беларусі заражаныя вірусам некалькі сотняў тысяч чалавек і блізу 7 тысяч памерла. Палітычны банкрут Лукашэнка разумее, што людзі яму гэтага не даруюць.

Выконваючы злачынныя загады збаяўшыся дыктатара, беларускія інтэрнэт-правайдэры і мабільныя аператары, пачынаючы з сённяшняга дня не толькі блакуюць доступ да партала Charter97.org і «люстэрка» сайта, але і абмежавалі доступ да шэрагу ананімайзераў і VPN-сэрвісаў, якія дапамагаюць абыходзіць блакаванне. Чытачы нашага сайта паведамляюць пра тое, што ў Беларусі сайт «Хартыя-97» не адчыняецца праз праграму Intra.

Але намаганні цэнзараў і іх добраахвотных памочнікаў дарэмныя. Наш сайт па-ранейшаму застаецца адным з лідараў беларускага інтэрнэту. У красавіку, са звестак Google Analytics, сайт Charter97.org налічваў больш за 3 мільёны ўнікальных наведвальнікаў і амаль 63 мільёны праглядаў навін.

Самым бліжэйшым час мы пазнаёмім вас, дарагія чытачы, з новымі магчымасцямі атрымліваць праўдзівую незалежную інфармацыю ад «Хартыі-97».

Мы ўжо інфармавалі вас аб эфектыўным спосабе абыходу блакавання, звязаным з выкарыстаннем новых магчымасцяў пошукавай сістэмы Google і ключавымі словамі, якія дапамагаюць вам выйсці на нашу паскораную і палегчаную AMP-версію.

Яшчэ раз паўтараем інструкцыю, як чытаць палегчаную версію сайта з дапамогай звычайнага і гукавога пошуку Google.

На сваім смартфоне ў адрасным радку браўзэра або ў пошукавым акне Google вы можаце ўпісаць словы, спалучэнні слоў ці камбінацыю сімвалаў, якія дапамогуць вам лёгка абысці блакаванне і выйсці на палегчаную і высокахуткасную версію нашага сайта (AMP-версію).

Падаем некаторыя прыклады: хартия гугл, хартия коронавирус, хартия 97 карантин, charter97 хартия, хартия news, хартия наталья радина, радина 97, хартия витебск (гомель, могилев, бобруйск и т. д.), хартия оппозиция, статкевич хартия, санников хартия, лукашенко преступник, charter97 go, charter97 da, charter97 amp, хартыя па беларуску, хартыя на беларускай мове, вкл хартыя, хартия правду не спрячешь.

Ці нават тыя словы, якія дапамагалі легендарнаму Алі-Бабу патрапіць у пячору са скарбамі: сим сим хартия 97. Важныя не толькі словы - галоўнае зразумець прынцып пошуку. Кожны можа прыдумаць і выкарыстоўваць свой «пароль» для выхаду на сайт Charter97.org.

Сярод спасылак, якія выдасць пошукавік, знайдзіце любую, якая вядзе на Charter97.org і Charter97.link і ля якой стаіць значок у выглядзе маланкі.

Пры націску на спасылку з маланкай у вас адкрыецца наш сайт і вы зможаце чытаць кожную навіну. Пры націску на лагатып у вас адкрыецца загалоўная старонка сайта. Гэта аблегчаная версія сайта, на якой недаступныя каментары і некаторыя рубрыкі, але затое хуткасць працы сайта проста фантастычная. Вы заўсёды зможаце чытаць нашы навіны і быць у курсе падзей.

Тыя ж або іншыя словы вы можаце выкарыстоўваць для абыходу блакавання і выхаду на наш сайт праз гукавы пошук, націснуўшы значок мікрафона ў адрасным радку браўзэра і прамовіўшы ключавыя словы (гукавы пошук можна падключыць праз налады тэлефона).

Пошукавік Google робіць абыход блакавання сайта «Хартыя-97» цікавай і творчай справай. Нагадваем, што гаворка ідзе выключна пра смартфоны.

Просім вас перадаць інфармацыю пра гэты спосаб чытаць «Хартыю-97» вашым блізкім, сябрам і знаёмым, асабліва старэйшага ўзросту.

Будзем разам і Беларусь стане вольнай!

P.S. Настойліва просім падзяліцца гэтым скрыншотам са сваімі роднымі і сябрамі, каб яны заўсёды маглі атрымліваць праўдзівую інфармацыю.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках