Лукашысты падчас пандэміі каранавіруса ходзяць па дамах пенсіянераў
17- 16.01.2022, 17:16
- 18,660
Фатафакт.
У Гомельскай вобласці да пенсіянераў актыўна ходзяць чыноўнікі ды іншая поскудзь для супольных фота і штучных усмешак. Пры гэтым падчас пандэміі каранавіруса яны не карыстаюцца нават маскамі, піша тэлеграм-канал «БАР».
Вось ужо сапраўды "клопат" аб пенсіянерах.
Са свайго боку хацелася б звярнуцца да сваякоў паджылых людзей, у каго мае быць сустрэча з гэтымі індывідамі. Абараніце паджылых людзей ад гэтых садыстаў, не дайце ім загубіць вашых бабуль і дзядуль. Сцеражыце сябе і сваіх блізкіх!