Лекарка назвала ідэальны для вакцынацыі час дня
6- 31.01.2022, 16:03
- 5,860
У гэты час імунітэт найболей актыўны.
Лекар-тэрапеўт з РФ, гастраэнтэролаг Вера Сухава назвала ідэальны для вакцынацыі час дня, піша lenta.ru.
Са слоў спецыялісткі, вакцынацыю лепш прызначаць на першую палову дня, бо імунітэт чалавека рэагуе на прышчэпку як на вірус і пачынае выпрацоўваць адказ дзеля аховы ад яго ў будучыні. Раніцай, падкрэсліла Сухава, імунітэт найбольш актыўны.
Яна адзначыла, што вакцына не можа выклікаць само захворванне, аднак трэба ўлічваць супрацьпаказанні - напрыклад, туберкулёз, хранічныя сістэмныя інфекцыі.