У Бабруйску скасавалі больш за 90 аўтобусных рэйсаў
1- 31.01.2022, 17:23
- 5,790
Кіроўцы хварэюць.
У Бабруйску на 2 месяцы скасавалі больш за 90 аўтобусных рэйсаў - кіроўцы з «омікронам», піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».
- На два месяцы - да 31 сакавіка - скасаваная частка рэйсаў на гарадскіх аўтобусных маршрутах. Такі захад звязаны з сезонным ростам захваральнасці. На панядзелак, 31 студзеня, на бальнічным у нас знаходзілася 57 чалавек, 27 з іх - кіроўцы, - схітраваў дырэктар аўтапарка.