Экс-начальнік Генеральнага штаба войска РФ памёр ад каранавіруса
- 7.01.2022, 12:55
- 12,094
Генерал узначальваў Генеральнага штабу падчас Першай і Другой чачэнскіх войнаў.
Былы начальнік Генеральнага штабу УС РФ, генерал войска Анатоль Квашнін памёр ад каранавіруса на 76-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Квашнін узначальваў Генеральны штаб Мінабароны Расеі з 1997 да 2004 год - падчас Першай і Другой чачэнскіх войнаў. У верасні 2004 года генерала прызначылі паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе.
Акрамя таго, у 1999 годзе браў удзел у планаванні аперацыі батальёна расейскіх дэсантнікаў для ўзяцця пад кантроль аэрапорта Слаціна ў Косава.
У 1995-1997 гадах Квашнін камандаваў войскамі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі. Да гэтага вайсковец працаваў намеснікам начальніка Галоўнай аператыўнай ўправы Генштаба і кіраваў Аб'яднанай групоўкай расейскіх войскаў у Чачэніі.
Анатоль Квашнін нарадзіўся ў 1946 годзе. Ён скончыў Курганскі машынабудаўнічы інстытут, пазней - Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба УС СССР. З'яўляўся кандыдатам сацыялагічных навук, доктарам вайсковых навук і чальцом-карэспандэнтам РАРАН.