25 снежня 2024, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы медыкаў салігорскай «хуткай»: 40 чалавек звольніліся, няма сіл трываць

14
Крык душы медыкаў салігорскай «хуткай»: 40 чалавек звольніліся, няма сіл трываць

Дадатковыя змены не аплачваюцца нармальна, а працы менш не становіцца.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе аб праблемах медыкаў у Салігорску:

- Да прыкладу, медыкам зімой у маразы забаранілі ўключаць абаграванне машыны, калі яна не стаіць на станцыі. Таксама існуе забарона ляжаць на ложках на падстанцыі, хаця ў кантракце напісана, што праца «без права сну», але з правам адпачынку. Відаць, ляжачы адпачынак заўсёды раўнацэнны сну паводле версіі адміністрацыі салігорскай «хуткай». Незлічоныя дакладныя і штрафы ў дачыненні да работнікаў «хуткай» таксама маюць месца.

Наконт ковідных выплат мы ўжо давалі каментар — медыкі практычна іх не бачаць.

Многія супрацоўнікі ўжо напісалі заявы і перайшлі на працу на адну стаўку, большасць не хоча браць дадатковых змен, бо яны не аплачваюцца нармальна, а працы менш не становіцца.

Цяпер на салігорскай «хуткай» працуюць усяго 3 лекары на 8 ставак. Ёсць змены, дзе ўвогуле няма лекара, а гэта значыць, што ў гэтыя дні ва ўсім горадзе адсутнічае брыгада інтэнсіўнай тэрапіі. Калі трапіцца нейкі цяжкі выпадак, дапамога пацыенту будзе надавацца сіламі фельчараў лінейных брыгад і выклікаць «на сябе», як гэта належыць, БІТаў будзе проста немагчыма. Многія лінейныя брыгады маюць усяго толькі аднаго супрацоўніка, у той час, калі павінна быць 2 фельчары. Брыгады не сфармаваныя і належным чынам не ўкамплектаваныя.

Сітуацыя на салігорскай «хуткай» стала імкліва пагаршацца з прыходам новай загадчыцы і новага начальства з Бараўлянаў.

Ужо больш за 40 чалавек звольніліся з салігорскай хуткай дапамогі. Медыкі не змаглі цярпець указы новага начальства, поўнае працоўнае беззаконне і неарганізаванасць і бязладдзе як у ковідных выплатах, так і ва ўсім астатнім.

Калі так пойдзе і надалей, горад Салігорск неўзабаве застанецца без экстранай службы медыцынскай дапамогі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках