25 снежня 2024, Серада, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сталі прапаноўваць неэфектыўную расейскую вакцыну

8
У Менску сталі прапаноўваць неэфектыўную расейскую вакцыну

Ці ёсць магчымасць лепш прышчапіцца «Спадарожнікам V» або еўрапейскімі вакцынамі.

КовіВак, відавочна, не шкодны, але мала шанцаў, што ён засцеражэ ад COVID-19 пры штаме «омікрон». Гэта лепш, чым нічога, але яшчэ лепш прышчэплівацца «Спадарожнікам», а ў ідэальнай сітуацыі (недаступнай на тэрыторыі Беларусі) - вакцынамі ад «Pfizer» ці «Moderna», піша сайт тэлеканала «Белсат».

Тым, хто вакцынаваўся год таму і больш, у менскай паліклініцы №10 сталі прапаноўваць паўторныя прышчэпкі вакцынай «Vero Cell» кітайскай «Sinopharm», якую ўжывалі раней, і новую расейскую вакцыну «КовіВак», піша агенцтва «Минск-новости».

У адрозненне ад рэвакцынацыі (або бустэрнай прышчэпкі), якую робяць аднакампанентнай расейскай «Спадарожнік Лайт», рэвакцынацыя складаецца з двух уколаў. І выбар прапануюць паміж сумнеўнымі варыянтамі.

Вынікі даследавання расейскай «КовіВак» яшчэ не скончаныя: толькі тыдзень таму апублікавалі вынікі і І/ІІ фазы даследавання на 398 людзях, а дазвол на ІІІ (масавую) фазу даследаванняў далі толькі 10 дзён таму, пачаць яе плануюць летам. Вынікі І/ІІ фазы падрабязна разгледзела BBC.

З аднаго боку, вакцына паказала сябе даволі бяспечнай: пабочныя эфекты даволі звычайныя для вакцын ад каранавіруса, цяжкія былі толькі ў 5% даследаваных, а памёр толькі адзін удзельнік даследавання, у якога былі прыкметы папярэдняй працяглай паталогіі міякарда (смерць наўрад ці звязаная з вакцынацыяй).

З іншага боку, ад «КовіВака», паводле даследавання, адносна вялікія канцэнтрацыі антыцелаў выпрацоўваюцца толькі ў тых, хто раней быў вакцынаваны, але меў не самыя высокія канцэнтрацыі антыцелаў. І толькі ад аднаго ўколу - іншы не дае значнага эфекту. І нават пра гэтыя канцэнтрацыі незалежная даследчыца ў каментары BBC кажа як пра нізкія. Калі ж чалавек не быў вакцынаваны да «КовіВака», канцэнтрацыі недастатковыя для добрай аховы нават ад штаму «дэльта», не кажучы аб больш заразным «омікроне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках