«Міністэрства аховы здароўя Беларусі падобнае да ГКЧП: галасы дрыжаць, рукі трасуцца, у камеру не глядзяць»
45- 3.02.2022, 13:27
- 32,606
Чыноўнікі з упартасцю маньяка працягваюць ісці «унікальным шляхам».
Падпісчыца тэлеграм-канала "Белыя халаты" паглядзела прэс-канферэнцыю Міністэрства аховы здароўя Беларусі, прысвечаную сітуацыі з «омікронам» і зрабіла цікавае назіранне:
«Калі глядзіш прэс-канферэнцыю з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя Беларусі, між волі ўзнікаюць асацыяцыі з прэс-канферэнцыяй ГКЧП у 1991 годзе. Галасы дрыжаць, ручкі трасуцца, у камеру не глядзяць.
Чыноўнікі з упартасцю маньяка працягваюць ісці «унікальным шляхам», абвінавачваючы ва ўсіх праблемах не свой непісьменны мэнэджмэнт, адсутнасць супрацьэпідэмічных мер у прынцыпе, не хлуслівую статыстыку захваральнасці, смяротнасці і колькасці насельніцтва, не звальненне медыкаў з «палітычных» артыкулаў, а, вядома ж, народ.
Гэта ж трэба, як Міністэрству аховы здароўя з народам не пашанцавала!
Я не буду доўга разважаць, задам усяго толькі адно пытанне: чаму нельга ўвесці ў школах карантын? Што ад гэтага страціць эканоміка?».