26 снежня 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць прыкмет таго, што Вы перанеслі «омікрон» і не заўважылі

2
Пяць прыкмет таго, што Вы перанеслі «омікрон» і не заўважылі

Медыкі падрыхтавалі спецыяльную памятку.

Медыкі шмат якіх краін заяўляюць, што іх агарнула вялізная «хваля омікрона». Новы штам настолькі хуткі, што толькі за два месяцы з моманту свайго з'яўлення здолеў стаць галоўнай праблемай усёй навуковай супольнасці. Вядома, што ён умее ўсё, што было недаступна для яго папярэднікаў: ігнаруе антыцелы, інфікуе маленькіх дзяцей і дае супэрімунітэт.

Больш за тое, заражаны можа нават не зразумець, што ён перахварэў. Часцей за ўсё "омікрон" выяўляецца бессімптомна. Без ПЛР-тэсту практычна немагчыма вызначыць, ці хворы чалавек на ковід або застудзіўся. Ці магчыма самастойна высветліць, ці наведваў вас "омікрон"? Медыкі падрыхтавалі адмысловую памятку, якая мае дапамагчы разабрацца, піша woman.ru.

1. Стомленасць

Асабліва гэта прыкметна для тых, хто вядзе пераважна чынны лад жыцця. Калі Вы сталі хутчэй стамляцца падчас штодзённай руціны, то, мусібыць, вірус дабраўся і да Вас. Сталая слабасць і хуткая стамляльнасць падчас хваробы - гэта абсалютна нармальна, і праз нейкі час пасля выздараўлення непрыемны сімптом знікне.

2. Трывожнасць або дэпрэсіўныя думкі

Калі Вас не цешаць звыклыя рэчы, не жадаецца кантактаваць і выходзіць з дому - нагода здаць аналіз на антыцелы. Часцяком асобы, якія перахварэлі на COVID-19, жаляцца на беспадстаўны сум і нуду. У некаторых абвастраецца пачуццё страху і трывогі. Такія станы не варта занядбаць, лепш адразу звярнуцца да спецыяліста, які дапаможа пазбавіцца ад псіхасаматычных з’яў.

3. Абцяжаранае дыханне

Каранавірус па-ранейшаму мацней за ўсё б'е па лёгкіх і ўсёй дыхальнай сістэме. Праблемы з дыханнем могуць захоўвацца яшчэ доўгі час пасля выздараўлення. Чалавеку можа быць цяжка зрабіць паўнавартасны ўздых. Таксама першы час будзе цяжка пры актыўных фізічных практыкаваннях.

4. Галавакружэнне

Гэты сімптом часта звязваюць з ператамленнем на працы або нястачай паўнавартаснага адпачынку. Аднак у цяперашнім становішчы можна выказаць здагадку, што арганізм чалавека сутыкнуўся з небяспечным вірусам. «Галавакружэнне - наступства постковіднага сіндрому пастуральнай артастатычнай тахікардыі, які ўплывае на чашчыню сэрцавых скарачэнняў і артэрыйны ціск», - мяркуюць у САЗ.

5. Змена смаку і паху

Шмат хто з тых, хто перахварэў на "омікрон", адзначае, што моцных змен не адчуваюць. Аднак некаторыя прадукты ўсё ж могуць Вам перастаць падабацца, а ўлюбёныя кветкі страцяць звыклы водар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках