«Людзі спадзяюцца перачакаць пандэмію дома»
5- 6.02.2022, 21:19
- 14,440
Сітуацыя з «омікронам» у краіне цалкам выходзіць з-пад кантролю.
Прадпрыемствы адчуваюць востры дэфіцыт працоўнай сілы, піша Беларускае аб'яднанне працоўных:
- Як нам стала вядома, на заводах няма каму працаваць. Людзі масава хварэюць.
Толькі па «Менскім трактарным заводзе» мы атрымліваем наступныя паведамленні:
«ЦТА. Колькасць 220-250 чалавек. На бальнічным 56»,
«МЦ-5. Колькасць работнікаў 450. Хварэюць 71, больш за 30 у адпачынках»,
«ЛЦ-1. Амаль 90 чалавек хварэюць. Працоўных спрабуюць выклікаць з адпачынкаў. Атрымліваюць адмовы. Людзі спадзяюцца перачакаць пандэмію дома».