25 снежня 2024, Серада, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі: «Омікрон» можа спыніць беларускія прадпрыемствы

3
Сяргей Дылеўскі: «Омікрон» можа спыніць беларускія прадпрыемствы
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Ад 20 да 50 адсоткаў рабочых цяпер на лістках непрацаздольнасці.

Эпідэмія штаму «омікрон» у Беларусі выклікала не толькі калапс у сістэме аховы здароўя, але і ўдарыла па беларускіх прадпрыемствах. Успышка COVID-19 пакінула шэраг гарадоў амаль без грамадскага транспарту. У Светлагорску, Магілёве і іншых гарадах кіроўцы спрэс хварэюць на каранавірус. Хварэюць і працаўнікі беларускіх заводаў.

Сайт Charter97.org пагаварыў аб сітуацыі на прадпрыемствах з лідарам Беларускага аб'яднання рабочых Сяргеем Дылеўскім:

- Не перабольшу, калі скажу, што сітуацыя цяпер проста катастрафічная на беларускіх прадпрыемствах. З паведамленняў рабочых, якія знаходзяцца цяпер непасрэдна ў Беларусі, у залежнасці ад завода, ад 20 да 50% рабочых зараз на лістках непрацаздльнасці.

Ніякіх мер для змены гэтай сітуацыі зараз кіраўніцтвам прадпрыемстваў не прымаецца. Ні маскавага рэжыму не ўводзяць, ні каранцінных мер, нічога. Праз гэта няма нават інфармацыі, колькі людзей пераносяць хваробу на нагах.

- Ці ёсць у вас лічбы нейкіх канкрэтных прадпрыемстваў, каб лепш уявіць маштаб праблемы?

- Ёсць частковая інфармацыя пра заводы. Напрыклад, на «Мінскім трактарным заводзе» ёсць зараз інфармацыя, што блзу 3900-4000 тысяч чалавек знаходзяцца на лістках непрацаздольнасці. Інфармацыя з Салігорску – кожны пяты на лістку непрацздольнасці. Калі браць «Мінскспецаўтатранс», то там прыкладна кожны чацвёрты, кожны пяты.

Прафілактычныя меры на прадпрыемствах не ўводзіліся. Месяца чатыры таму спрабавалі ўвесці. Але потым на загад зверху, менавіта ад кіраўніцтва краіны, усе абмежавальныя меры былі знятыя. Усе згадкі ўвогуле пра ковід, пра тое, што трэба пільнавацца нейкіх мер бяспекі, прыбралі.

- Як кіраўніцтва прадпрыемстваў ставіцца да таго, што людзі бяруць лісткі непрацаздольнасці?

- Кіраўніцтва на гэта паўплываць не можа ніяк. Дзякуй Богу, у нас у медыцыне працуюць адэкватныя людзі, і калі ў чалавека каранавірус пацверджаны, альбо сімптомы каранавіруса, - яму даюць лісток. І кіраўніцтва на гэта не можа паўплываць.

Але сітуацыя такая, што даводзіцца замяняць людзей, неяк шукаць. Адклікаюць многіх з адпачынкаў. Яны спрабуюць неяк спраўляцца, але з такімі тэмпамі надоўга гэтых захадаў не будзе дастаткова. Калі такі ўзровень захворвання будзе яшчэ літаральна тыдзень ці два, то заводы спыняцца.

На партманэтах працоўных гэта адаб'ецца неістотна, бо лісты непрацаздольнасці ўсё ж такі аплачваюцца на прадпрыемствах, гэта закон. Але на саміх прадпрыемствах гэта сумна адаб'ецца. І так, груба кажучы, заводы на каленях зараз практычна ўсе. А калі яшчэ не будуць вырабляць прадукцыю, не будзе прыбытку, з улікам запазычанасці на ўсіх прадпрыемствах, гэта ўсё можа прывесці да таго, што яны проста банкрутамі стануць.

Эканамічна было б лепш і выгадней прыняць меры для папярэджання пандэміі. Аж да таго, што абвясціць карантын і каб людзі тыдні два сядзелі дома, каб засцерагчы сябе, каб не было распаўсюджвання інфекцыі.

- Як сёння рабочым абараніць сябе і свае сем'і ў такіх умовах?

- Выконваць сацыяльную дыстанцыю, карыстацца антысептыкамі, насіць маскі, па магчымасці пазбягаць месцаў вялікіх навал людзей, у тым ліку - вытворчыя цэхі. Па магчымасці не выходзіць на працу, браць адпачынкі нават за свой кошт і перачакаць, проста перачакаць гэтую пандэмію дома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках