Расея кусае патрабаванне аб ПЦР-тэстах для беларусаў, якія прылятаюць самалётамі
4- 4.07.2022, 10:24
- 2,460
Таксама будуць зняты абмежаванні на ўезд наземнымі відамі транспарту.
Расея цалкам здымае ковідныя абмежаванні на перасячэнне мяжы з 15 ліпеня 2022 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада краіны. Беларусы змогуць не паказваць ПЦР-тэсты, прылятаючы ў РФ самалётамі.
Раней была прынятая пастанова аб скасаванні з 14 чэрвеня абмежаванняў на ўезд у Расею замежных грамадзян праз паветраныя і марскія пункты пропуску, але працягваў дзейнічаць шэраг абмежаванняў на ўезд наземнымі відамі транспарту. Цяпер будуць зняты і яны.
"Таксама аператыўным штабам прынятая пастанова аб скасаванні патрабавання аб выдачы вынікаў ПЦР-тэставання на COVID-19 для грамадзян Рэспублікі Беларусь па прыбыцці авіятранспартам у Расею", - адзначылі ў прэс-службе.
Найбліжэйшым часам пастановы будуць замацаваныя ў нарматыўных прававых актах.
Цяпер "Белавія" выконвае рэйсы ва ўсе аэрапорты Масквы, а таксама шэраг іншых гарадоў РФ.