24 снежня 2024, aўторак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў зрабіў вар'яцкую заяву пра COVID-19

27
Лукашэнка зноў зрабіў вар'яцкую заяву пра COVID-19

Дыктатар фактычна заклікаў адмаўляцца ад вакцыны.

У найбліжэйшы час у Беларусі пачнуць разліваць сваю вакцыну ад COVID-19. Пра гэта 19 жніўня заявіў Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Мы набылі ў тыя часы маскі, сродкі абароны, што міністр у мяне пытаецца: што рабіць з гэтым. У найбліжэйшы час сваю вакцыну пачынаем разліваць. Але яшчэ раз кажу: залішне не парцеся. Калі вядзеш нармальны лад жыцця, табе не трэба баяцца хваробаў», – заявіў ён.

На ягоную думку, той, хто хоча жыць, сочыць за сваім здароўем.

Раней ён неаднаразова называў пандэмію «каронапсіхозам» і сцвярджаў, што ад каранавірусу паміраюць тыя, хто пакутуе на хранічныя захворванні. З пачатку пандэміі ў Беларусі паводле афіцыйнай статыстыкі памерлі 7118 чалавек – гэта звесткі на 1 ліпеня гэтага года, з тых часоў новая статыстыка не публікавалася. Паводле звестак незалежных экспертаў і беларускіх медыкаў памерлых можа быць у дзясяткі разоў больш.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках