Беларусаў папярэдзілі аб небяспечнай доўгай хваробе, падобнай на каранавірус
7- 17.12.2023, 12:11
- 32,910
У гэтым зімовым сезоне.
Стала вядома аб небяспечным доўгім грыпе, падобным на каранавірус. Вынікамі даследавання падзяліліся навукоўцы Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе.
Матэрыял для беларускай аўдыторыі апублікавала выданне belarus.kp.ru.
Навукоўцы прааналізавалі медыцынскую дакументацыю 81 тысячы пацыентаў, якія былі шпіталізаваныя праз COVID-19, а таксама медыцынскія звесткі аб 11 тысячах пацыентаў, якія праз сезонны грып таксама трапілі ў лякарню. У выніку даследнікі прыйшлі да высновы: што цягам 18 месяцаў пасля інфікавання пацыенты з першай і другой груп сутыкнуліся з падвышанай рызыкай парушэння працы ўнутраных органаў, паўторнай шпіталізацыі і смяротнага зыходу.
Таксама даследнікі канстатавалі, што сезонны грып больш небяспечны для дыхальнай сістэмы, чым COVID-19.