Лукашысты выключылі COVID-19 з пераліку небяспечных захворванняў
6- 17.02.2023, 10:08
- 5,990
Апублікаваны афіцыйны дакумент.
Міністэрства аховы здароўя пастановай нумар 25 ад 3 лютага змяніла пералік захворванняў, якія маюць небяспеку для здароўя насельніцтва. Дакумент сёння, 17 лютага, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Пункты 1 і 7 дадатку да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2012 г. №75 «Аб устанаўленні пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва выключыць», — гаворыцца ў дакуменце.
Пад пунктам 1 у пераліку значацца пранцы і ганарэя, а пад пунктам 7 - інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19.
COVID-19 быў дададзены ў гэты спіс у пачатку 2020 года.
Як паведамляў сайт Charter97.org, падчас піку эпідэміі каранавіруса Лукашэнка адмаўляў небяспеку захворвання, заклікаючы лячыць яго гарэлкай, трактарам і лазняй. Адсутнасць каранцінных мер у Беларусі прывяла да масавай смяротнасці ад COVID-19.