25 снежня 2024, Серада, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Мельнік: УСУ знішчылі адзінкавы тавар

8
Аляксей Мельнік: УСУ знішчылі адзінкавы тавар
АЛЯКСЕЙ МЕЛЬНІК

Украінскі лётнік расказаў, які расейскі міф быў разбураны пасля збівання А-50.

14 студзеня мэдыі паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы збілі над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбілі паветраны камандны пункт ІЛ-22.

Чым маглі быць атакаваны гэтыя самалёты? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з судырэктарам праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова, першым памочнікам міністра абароны Украіны (2005-2008), украінскім лётнікам і вайсковым экспертам Аляксеем Мельнікам:

- Пакуль ёсць дзве версіі. Першая — іх маглі збіць з дапамогай сістэмы Patriot, гэта значыць, паўтарыць пастку, якую ўжо як мінімум двойчы паспяхова ладзілі Паветраныя сілы Украіны. Другая версія — "сяброўскі агонь".

- Як бы Вы ацанілі імавернасць версіі з «сяброўскім агнём»?

- Ён абсалютна імаверны, бо такія выпадкі фіксаваліся неаднаразова. На жаль, гэта рэаліі вайны. Ёсць выпадкі (яны, можа, не былі ў публічнай прасторы), калі тое самае адбывалася і з нашымі самалётамі. У варунках вайны гэта, скажам так, дастаткова тыповая сітуацыя. Гэта не толькі расейска-ўкраінская вайна, такія выпадкі былі ў шматлікіх канфліктах, выраз "friendly fire" не проста так прыдуманы.

У гэтай сітуацыі важна звярнуць увагу на той аспект, што самалёт А-50 мае настолькі магутную сістэму РЭБ, настолькі магутныя лакатары, што імавернасць яго знішчэння альбо агнём супраціўніка, альбо сяброўскім мае раўняцца нулю. Прынамсі, пра гэта заяўлялі распрацоўнікі. Гэты выпадак прадэманстраваў, што ўсе гэтыя заявы аб яго незнішчальнасці выявіліся проста казкамі, незалежна ад таго, быў ён збіты ўкраінскай ракетай або расейскай.

- Наколькі гэта сур'ёзная страта для расейскай авіяцыі?

- Гэта сур'ёзная страта, бо хоць гэта і не астатні самалёт, але гэта адзінкавы тавар. Паводле рознай інфармацыі Расея мае блізу дзясятак гэтых самалётаў, нашы Паветраныя сілы казалі, што шэсць А-50 і яшчэ тры А-50У, паводле абрэвіятуры гэта нейкі ўдасканалены. Такіх самалётаў няшмат, плюс вартасць яго пад 300 мільёнаў даляраў, плюс экіпаж. Калі я не памыляюся, то на борце больш за 20 падрыхтаваных спецыялістаў, якія маюць быць зладжаныя. Гэта такія дастаткова сур'ёзныя страты для Расеі.

Што да ІЛ-22, то гэта таксама не першы выпадак. У Сірыі такім жа чынам быў збіты паветраны пункт кіравання мясцовых войскаў. Самалёт быў збіты сірыйскімі сістэмамі СПА пасля нападу ізраільскіх ВПС. З высокай ступенню імавернасці можна сцвярджаць, што тамака сядзелі расейскія адмыслоўцы і так званыя дарадцы. То бок, гэта не першы выпадак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках