Уладзімір Цыбулька: Лукашэнка будзе звараны ў гэтым гістарычным булёне
20- 15.10.2024, 18:20
- 27,996
Злачынствы дыктатару ніхто не даруе.
Чэшскія СМІ пішуць, што расейскі алігарх Міхаіл Гуцырыеў дамагаўся сустрэчы з прадстаўнікамі ФБР. Ёсць дзве версіі. Першая - ён хацеў здаць сакрэты Пуціна і Лукашэнкі ў абмен на скасаванне санкцый супраць сябе. Другая - ён прылятаў у Прагу на просьбу Лукашэнкі. Нібыта той шукаў гарантыі бяспекі.
Якая версія больш рэальная? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітолагам і пісьменнікам Уладзімірам Цыбулькам:
- Мне здаецца, што гэта было даручэнне Лукашэнкі. Рэч ў тым, што ён мог у пачатку вайны прадаць сябе як ахвяру, а не як партнёра Пуціна. Але той, на маю думку, разыграў карту Лукашэнкі элегантна, можна так сказаць. Пуцін усё ж уцягнуў яго і зрабіў не проста супольнікам, а суадказчыкам за злачынствы расейскай ваеншчыны ва Украіне.
Улічваючы тое, што Гуцэрыеў вельмі шчыльна інтэграваны ў эканоміку Беларусі і, фактычна, з'яўляецца, хутчэй за ўсё, самым галоўным чыннікам эканамічнай аўтаномнасці Беларусі, ён не мог дзейнічаць у гэтай сітуацыі выключна ў сваіх інтарэсах, здаць нейкія сакрэты для таго, каб проста з'ехаць.
У Гуцэрыева ж асноўныя актывы ў Беларусі і ў Расеі. Таму, хутчэй за ўсё, гэта была гульня на спробу выратаваць Лукашэнку, каб схавацца ў яго цені, кантралюючы вялізныя актывы ў Беларусі.
- Чэшскія СМІ пісалі, што матыў Лукашэнкі ў такіх кантактах - боязь за ўласнае жыццё і сваю сям'ю. Ці сапраўды такая пагроза сёння ёсць?
— Лукашэнка цудоўна разумее, што пасля ягонай смерці ягоны род «абяруць да ніткі». Тыя злачынствы, якія ён учыніў беларускаму народу, яму ніхто не даруе. Ён зараз сядзіць пад сілавым парасонам Пуціна.
Нават кітайцы вельмі акуратныя, скажам так, у абароне Лукашэнкі ад помсты за ягоныя злачынствы. Таму кітайцы могуць даваць толькі палітычны нейкі сігнал аб тым, што яны партнёры, патрабаваць партнёрскага стаўлення да сябе. Але быць адвакатамі за злачынствы супраць уласнага народа кітайцы сапраўды не будуць.
А вось Пуцін якраз на гэтым і падлавіў Лукашэнку, зрабіўшы яго губернатарам Беларусі на расейскіх штыках, стаўленікам Масквы. І цяпер, калі насоўваецца новы электаральны манеўр (бо выбараў у Беларусі як такіх няма, а электаральная працэдура нейкая мусіць адбыцца найбліжэйшым часам), ідзе пэўная падрыхтоўка.
Вось гэтая тэма і выпаўзла зараз з Гуцэрыевым. Гэта тэза аб здрадзе Лукашэнку, аб гатоўнасці здрадзіць Крэмлю.
Але ягоная здрада нікому не патрэбна, бо гэта здрада для самавыратавання. А свету патрэбная ліквідацыя пуцінізму з усімі тым, што адбываюцца. А Лукашэнка - гэта частка пуцінізму, таму калі ён разлічвае, што як адна галава двухгаловай курыцы, якая варыцца ў булёне, можа выскачыць з гэтага булёна жывым, то ён глыбока памыляецца. Лукашэнка будзе звараны ў гэтым гістарычным булёне.
- Як адрэагуюць у Маскве на жаданні Лукашэнкі ўсталяваць кантакт з Захадам?
- Лукашэнку ж у Маскве проста ненавідзяць, ім грэбуюць. Ім карыстаюцца, але ім грэбуюць. І Лукашэнка гэта сам разумее, што ён асабіста дазволіў стварыць такое стаўленне да сябе сваімі паводзінамі, прымітыўнай хлуснёй.