25 снежня 2024, Серада, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астранаўты паляцяць на Месяц у скафандрах ад Prada

8
Астранаўты паляцяць на Месяц у скафандрах ад Prada

Модны дом прапанаваў дызайн скафандра ў Мілане.

Модны дом Prada і камерцыйная касмічная кампанія Axiom Space прапанавалі дызайн скафандра, які будзе выкарыстоўвацца падчас месяцовай місіі NASA Artemis III.

Скафандр прадставілі на Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі ў Мілане, піша CNN. У белых строяў скарочанае тулава і латкі на локцях і каленях. На перадплеччах і таліі скафандраў – чырвоныя акцэнтныя лініі.

«Гэта наватарскае партнёрства, – заявіў Расэл Ралстон, выканальны віцэ-прэзідэнт Axiom Space. – Мы аб'ядноўваем інжынерыю, навуку і мастацтва».

У прэс-рэлізе гаворыцца, што веды Prada ў сферы тэкстыльнай вытворчасці і метадаў шыцця дапамаглі пераадолець разрыў паміж функцыянальнасцю і стылем. Строі будуць зробленыя з белага матэрыялу, здольнага адлюстроўваць цеплыню, забяспечваючы абарону ад экстрэмальна высокіх тэмператураў і месяцовага пылу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках