Беларусь чакае «дэлукашэнізацыя»
26- Валер Карбалевіч
- 3.10.2024, 14:15
- 32,372
Краіна саспела для перамен.
Палітык, які прыйдзе да ўлады пасля Лукашэнкі, зможа набыць унутраную легітымнасць толькі праз «справу дэлукашэнізацыі», мяркуе палітычны аглядальнік “Радыё Свабода”, аўтар біяграфічнай кнігі пра беларускага дыктатара Валер Карбалевіч.
Паводле ягоных слоў, падчас масавых пратэстаў 2020 года Аляксандр Лукашэнка мог сабе дазволіць ігнараваць волю большасці народа, бо за чвэрць стагоддзя ён "выбудаваў сістэму ўлады пад сябе, стварыў паслухмяны дзяржаўны апарат, сфармаваў лаяльную эліту, на якую мог абаперціся ў крытычны момант".
А атрымаць унутраную легітымнасць, на ягоную думку, можна будзе "толькі праз справу дэлукашызацыі".
“Бо краіна атручаная лукашэнкаўскім аўтарытарызмам, адбылося перанасычэнне ім, ківач грамадскіх настрояў моцна нахілены ў гэты бок. І, паводле законаў фізікі, ён павінен рухацца ў супрацьлеглым кірунку. Беларусь саспела для перамен, якім перашкаджае адзін чалавек”, - мяркуе Карбалевіч.