24 снежня 2024, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трох самых зорных актораў РТБД звольнілі з тэатра

3
Трох самых зорных актораў РТБД звольнілі з тэатра

Раней іх арыштоўвалі.

Паводле інфармацыі, якую "Наша Ніва" атрымала ад некалькіх крыніц з тэатральнага кола, актораў РТБД, якіх раней арыштоўвалі, звольнілі з тэатра.

Яшчэ днём 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» віселі партфоліё актораў Максіма Брагінца, Дзмітрыя Давідовіча і Арцёма Кураня, але зараз іх адтуль прыбралі.

Яшчэ 31 кастрычніка інфармацыя аб акторах была на старонцы сайта РТБД

На гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць актораў папросту няма кім.

Аб затрыманні актораў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. Пазней “Наша Ніва” даведалася, што іх асудзілі паводле артыкула 19.1 КоАП (дробнае хуліганства) на некалькі дзён. Акрамя Давідовіча, Курані і Брагінца, затрымалі таксама адну акторку, але пазней яе адпусцілі да дзіцяці. Пад рэпрэсіі таксама патрапіла былы кіраўнік тэатра. 30 кастрычніка стала вядома, што акторы выйшлі на волю.

У тэатральным асяроддзі абмяркоўваецца, што чарговыя чысткі раўнасільныя знішчэнню тэатра.

Артем Курень и его жена, также актриса, Анна Семеняко. Сцена из спектакля «Шлюб з ветрам». Фото: rtbd.by

Арцём Курань і ягоная жонка, таксама акторка, Ганна Семяняка. Сцэна са спектакля "Шлюб з ветрам". Фота: rtbd.by

Нагадаем, пасля выбараў 2020 года з РТБД на знак пратэсту звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны пакінуць краіну пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі хрыбет. Таксама ў канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. З РТБД сышлі таксама Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Марына Здаронкава і Максім Шышко.

А летам 2024 года ў тэатр прызначылі новага дырэктара: замест Святланы Карукінай прыйшла Святлана Навуменка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках