Ілля Шкурын стаў героем матчу ў чэмпіянаце Польшчы
1- 10.11.2024, 18:52
- 3,776
Беларус забіў два галы за шэсць хвілінаў.
Беларускі нападнік Ілля Шкурын стаў героем матчу 15-га туру чэмпіянату Польшчы, забяспечыўшы «Сталі» перамогу над «Пушчай». Яго выпусцілі на поле на 62-й хвіліне, калі лік яшчэ быў 0:0. Усяго праз 12 хвілінаў, да 74-й хвіліны, Шкурын ужо аформіў дубль, забіўшы два галы ўсяго за шэсць хвілінаў. У выніку гульня закончылася з лікам 2:0 на карысць «Сталі», усе галы на рахунку беларускага форварда.
Гэты бліскучы перфоманс перапыніў серыю «Сталі» з чатырох матчаў без перамог, у якіх каманда пацярпела тры паразы і адзін раз згуляла ўнічыю. Цікава, што ў папярэдніх 13 гульнях сезону Шкурын забіў столькі сама мячоў, колькі ў гэтым матчы.
На гэты момант «Сталь» займае 15-е месца ў найвышэйшым дывізіёне польскага чэмпіянату, знаходзячыся на радок вышэй за зону вылету, у той час як «Пушча» размяшчаецца на 17-й пазіцыі, якраз у зоне вылету.
У мінулым сезоне Шкурын быў прызнаны найлепшым нападнікам «Сталі», забіўшы 16 галоў у 33 матчах і стаўшы другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы.