У менскіх Шабанах затапіла стаянку з аўтамабілямі
- 16.11.2024, 21:20
- 4,106
Пашкоджаны ўчастак трубаправода.
У прамзоне Шабаны пашкодзілі ўчастак трубаправода, у выніку чаго затапіла аўтамабільную стаянку, паведамляе тэлеграм-канал «Менск | Завадскі раён».
Відавочцы здарэння выказалі здагадку, што падчас будаўнічых работ убітая паля прабіла каналізацыю, і вада затапіла паркоўку, на якой стаяла нямала аўтамабіляў.
— Прамзона Шабаны, дзе стаянка Rudolf Riegler і непадалёк яшчэ была стаянка «Еўраопта», прынамсі нейкі час таму. Аўто затапіла. Бацька ў рэйсе, ён сказаў, што ў працоўным чаце з'явілася інфармацыя. Я пад'ехаў: тут быў нармальны ўзровень вады. Шмат ужо адкачалі, але пытанне: па чыёй віне ўсё гэта? У бацькі аўто высокае, з ім, хутчэй за ўсё, нічога не здарыцца. Ды і Volvo ёсць Volvo. А з Peugeot, які побач стаяў, мне здаецца, будзе нешта сумнае, - піша відавочца.
У «Менскводаканал» заявілі, што інфармацыя аб прарыве каналізацыі недакладная.
«Пры правядзенні будаўніча-мантажных работ быў пашкоджаны трубаправод. Нашы супрацоўнікі аператыўна лакалізавалі пашкоджаны ўчастак», - распавёў галоўны інжынер прадпрыемства Антон Галаскок..