Робаты-сабакі патрулююць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе
5- 17.11.2024, 20:16
- 6,742
На іх назе ёсць надпіс - "не гладзіць".
Прыватную вілу Мар-а-Лага ў Палм-Біч у Фларыдзе, якая належыць будучаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, патрулююць рабатызаваныя сабакі-ахоўнікі Spot. Яны нядаўна з'явіліся ў арсенале Сакрэтнай службы ЗША, паведамляе BBC у нядзелю, 17 лістапада.
BBC піша, што робаты не маюць зброі, кіруюць імі дыстанцыйна ці аўтаматычна. Таксама маршрут "сабак" папярэдне запраграмаваны.
На назе ў робата ёсць таблічка з надпісам "Не гладзіць".